Абярэжныя лялькі Неразлучнікі (Nierazłučniki)

(у мастера)
Ручная работа. Абсолютно точный повтор подарка невозможен.
Описание товара
Абярэжныя лялькі Неразлучнікі (Nierazłučniki)
У лялек адна суцэльная аснова – лінія рук, іх немагчыма раздзяліць, адсюль і такая назва. Неразлучнікі сімвалізуюць шчаслівы сямейны саюз, еднасць, каханне. Такіх лялек дарылі маладым на вяселле, альбо на юбілеі стварэння сям’і, а таксама дзеля таго, каб чалавек хутчэй знайшоў сабе пару. Неразлучнікаў захоўвалі і шанавалі, калі ў сям’і з’яўляліся дзеці, на агульную ручку прывязвалі званочкі.
Памер 15 на 25 см. Матэр’ялы: аснова – галінка лімоннага дрэва, ільняная тканіна, іншыя віды тканін, аксамітныя стужкі, карункі, пацеркі, радно. Цалкам ручны пашыў, вышыўка крыжыкам.
Кошт 120 руб.
Дастаўка па Мінску. Дастаўка поштай (Еўрапоштай) па Беларусі.