Рак Алеся Яўгеньеўна

ПРАВІЛЬНАЯ ЛЯЛЬКА — ШЧАСЛІВАЯ МАЛЯЎКА :)
За што вальдорфскія лялькі так цэняцца ва ўсім свеце?
Найперш за экалагічнасць, тактыльна прыемныя прыродныя фактуры і адмысловую энергетыку натуральных матэрыялаў (воўну, бавоўну, лён). Гарманічныя прапорцыі адпавядаюць дзіцячым, гэта дапамагае малечы сфарміраваць правільнае ўяўленне пра будову чалавечага цела і спрыяе здароваму развіццю псіхікі. Умоўнасць тварыка псіхалагічна вывераная, адсутнічаюць застылыя эмоцыі. З такой цацкай дзеткі могуць выказаць любыя пачуцці і праявіць фантазію. Лялька-сяброўка нібы слухае і спачувае маленькаму чалавечку ў складаных сітуацыях. Цацка трывалая і бяспечная, усе дэталі надзейна прышытыя, бацькі могуць быць спакойнымі за сваіх дзетак.

Последние работы

Регистрация
Уже есть профиль ? Забыли пароль?
Вход